Фестываль пястунка адбыўся! (Мини-отчет с фестиваля кормящей мамы)
19 мая 2008 года ў Мінску адбыўся фестываль»Пястунок», чарговае мерапрыемства, прысвечанае пытанням груднога гадавання дзіцяці да 3 гадоў.
Арганізаваць мерапрыемства дапамаглі такія арганізацыі, як «Чырвоны крыж» і фірма «Медэла». Прыйшла вялікая колькасць гасцей, таму вырашылі падзяліць аудыторыю на пэўныя сэктары. Кожны кансультант атрымаў свае кола пытанняў і сваю аудыторыю.
Асноўныя пытанні датычыліся такіх тэм, як высаджванне, захаванне груднога кармлення пасля выхаду на працу, кармленне двайнятак, нестандартная вага і г.д. Акрамя таго, быў арганізаваны майстар-клас па слінганашэнню.
Мае ўраджанні ад фестываля засталіся самымі пазытыўнымі. Прыемна ўразіла колькасць людзей, якія вырашылі падвысіць свой узровень бацькоўскай адукацыі, асабліва ў такім малавядомым спосабе гадавання дзіцяці як высаджванне. Гэта быў мой сэктар :)
Пытанні сыпаліся адно за другім, але сярод іх не было «непатрэбных». Было шмат людзей ужо з пэўным досведам наконт высаджвання. Акрамя таго, прыемна было чуваць мужчынскія галосы сярод жаночага гоману:)
Сярод гасцей прысутнічалі як будучыя маці, якіх, канешне, у большасці цікавілі аксэсуары да груднога кармлення, так і маладыя маці, што не пабаяліся прынесці немаўлят: хто ў слінге, хто ў кенгурушке, хто ў аўтакрэсле ці люльке ад калыскі. Спадзяюся ўсе засталіся задаволенныя ад таго, што яны пачулі, ну а мы, кансультанты, сапраўды не змарнавалі час дарэмна.
Усе фота з каментарыямі глядзіце тут: Фото с фестиваля кормящей мамы, Минск 2008
ГВ. Советы кормящей маме (книга) |
Все слинги на фото |
Прикладывание (видео) |
Комментировать